Правілы паводзінаў на асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі

29.05.2019
У сувязі з надыходам турыстычнага сезону Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння  «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» нагадвае грамадзянам пра правілы знаходжання на ААПТ, якімі і з'яўляюцца нашыя заказнікі.

Памятка аб рэжыме заказнікаў:

«Сярэдняя Прыпяць» і «Простыр»

• правядзенне работ, звязаных са змяненнем ландшафту і гідралагічнага рэжыму, акрамя рэканструкцыі і эксплуатацыі дзеючых меліярацыйных сістэм і аб'ектаў проціпаводкавай абароны;

• парушэнне глебавага покрыва, за выключэннем лесагаспадарчай дзейнасці;

• выпальванне сухой расліннасці, агнявая ачыстка лесасек;

• скідванне неачышчаных сцёкавых вод, адходаў вытворчасці і спажывання ў вадаёмы і вадацёкі;

• расчыстка воднай і прыбярэжнай расліннасці, акрамя спецыяльна адведзеных участкаў;

• разбіўка турыстычных лагераў, развядзенне вогнішчаў, стаянка аўтамабіляў у месцах, не прызначаных для гэтых мэтаў;

• рух механізаванага транспарту па-за дарогамі, акрамя машын, якія выконваюць сельскагаспадарчыя і лесагаспадарчыя работы;

• рубкі галоўнага лесакарыстання і выпас жывёлы ва ўгоддзях, указаных у Палажэнні аб заказніку;

• любая іншая дзейнасць, што наносіць шкоду прыродным аб'ектам, якія знаходзяцца на тэрыторыі заказнікаў.

• Асобы, вінаватыя ў парушэнні ўсталяванага рэжыму нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (артыкул 15.9 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Межы заказніка «Сярэдняя Прыпяць» праходзяць па пойме р. Ясельда, ад перасячэння яе аўтадарогай Брэст-Гомель да ўпадзення ў р. Прыпяць, па пойме р. Прыпяць ад в. Крывічы ўніз па плыні да мяжы Пінскага раёна. Межы праходзяць па дамбы ўздоўж рэк і адзначаны інфармацыйнымі і адпаведнымі знакамі. Заказнік «Прастыр» размешчаны ў міжрэччы р. Прыпяць і р. Прастыр.

З павагай, Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»