ДПУ «ЛЗРЗ «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння  «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» створана 28 снежня 2005 года па рашэнню Пінскага раённага выканаўчага камітэта.

Дзейнасць арганізацыі ажыццяўляецца на тэрыторыі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мэтах захавання ўнікальных пойменных экасістэм рэк Прыпяці, Ясельды і Прастыра з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін, жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

На базе Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» дзейнічае Пярвічка прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» з'яўляецца партнёрам Пінскай раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (БРТВВ).

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння» «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» з'яўляецца адным з заснавальнікаў Мясцовага экалагічнага фонду «Заказнікі Брэсцкай вобласці». Фонд зарэгістраваны 16 кастрычніка 2012 года Галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

КІРАЎНІКІ ЎСТАНОВЫ

СЕРГЕЮК Уладзімір Аляксеевіч (дырэктар з лютага 2006 па кастрычнік 2009)

БЯЛЕНКА Віктар Мікалаевіч (дырэктар з кастрычніка 2009 па жнівень 2017)

САДОЎСКІ Алег Сцяпанавіч (выконваючы абавязкі дырэктара жнівень 2017)

КІСЕЛЬ Дзмітрый Юр'евіч (дырэктар з верасня 2017 па верасень 2019)

ВАЛАСЕВІЧ Аліна Аляксандраўна (дырэктар з верасня 2019)