Па-беларуску

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння» «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» створана 28 снежня 2005 года па рашэнню Пінскага раённага выканаўчага камітэта.

Дзейнасць арганізацыі ажыццяўляецца на тэрыторыі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мэтах захавання ўнікальных пойменных экасістэм рэк Прыпяці, Ясельды і Прастыра з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін, жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

На базе Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» дзейнічае Пярвічная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Простыр» з'яўляецца адным з заснавальнікаў Мясцовага экалагічнага фонду «Заказнікі Брэсцкай вобласці». Фонд зарэгістраваны 16 кастрычніка 2012 года Галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.